- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Малюнак алоўкам і жывапіс акварэллю я здаў лёгка. Нават не перажываў за гэтыя нацюрморты. У сёмым і восьмым класе я па тры разы на тыдзень маляваў і пісаў акварэллю ў студыі Палаца школьнікаў. Заперажываў я на кампазіцыі, бо вырашыў напісаць шматфігурную карціну з хлопцамі і коньмі. У маёй карціне чорныя, рудыя і белыя коні купаліся ў рэчцы.