- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Андрэй Саннікаў - вядомы беларускі дыпламат і грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў Мінску ў 1954 годзе. Працаваў у беларускім МЗС, прадстаўляў Беларусь у Нью-Ёрку, Жэневе, Вене, Брусэлі. У 1996 годзе ў знак пратэсту сышоў у адстаўку з пасады намесніка міністра замежных спраў. Вельмі хутка стаў сур'ёзнай фігурай у беларускай апазіцыі. У 2010 годзе ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах, набраў вялікую колькасць галасоў і павінен быў выйсці ў другі тур, але замест удзелу ў другім туры быў кінуты ў турму ў дзень выбараў. У зняволенні правёў 16 месяцаў. Пасля вызвалення вымушаны быў з'ехаць з Беларусі Зараз жыве і працуе ў Еўропе.