- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Матэрыялы па археалогіі Беларусі» — навуковае перыядычнае выданне Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Першы выпуск МАБа выйшаў у 1957 г., пасля чаго выданне спынілася. Серыя была адноўлена ў 1999 г. У межах серыі выходзяць манаграфіі і зборнікі артыкулаў па выніках археалагічнага вывучэння Беларусі і сумежных краін. Некаторыя выпускі могуць прысвячацца эпохам, праблемам, выбітным археолагам, утрымліваюць матэрыялы канферэнцый. МАБ-24 змяшчае навуковыя працы вядомага археолага Юрыя Афанасьевіча Заяца па даследаванні старажытнасцей VI–XIII стст. на тэрыторыі Цэнтральнай Беларусі, якія яшчэ не былі ўведзены ў навуковы зварот, а таксама артыкулы іншых даследчыкаў, прысвечаныя сярэдневяковай тэматыцы. У зборнік уключаны таксама новыя матэрыялы з палявых даследаваняў 2009–2011 гг. Прапануемы 24-ы выпуск «Матэрыялаў па археалогіі Беларусі» ўтрымлівае шэраг артыкулаў самога Ю.А. Заяца, а таксама публікацыі В.М. Ляўко, С.П. Віцязя, І.А. Марзалюка, І.У. Магалінскага, Я.Г. Рыера, Г.В. Штыхава, А.Г. Калечыц і шэрагу іншых даследчыкаў.