- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выбіраючы для выданьня асобнай кніжкай творы Алеся Гаруна, Выдавецтва рабіла гэта ня прыпадкова. Яно сьвядома кіравалася матывамі, падыктаванымі гістарычналітаратурнымі, нацыянальнымі й навет актуальнапалітычнымі патрэбамі. Пасьля выданьня на эміграцыі найболын вартасных, як зь літаратурнамастацюага, гэтак і нацыяльнаідэйнага гледзішча твораў вядучае нашаніўскае тройкі — Янкі Купалы, Якуба Коласа й Максіма Багдановіча — нармальна ггрыходзіла чарга на чацьвёртага паводля вартасьці й значаньня літаратурнае творчасьці прадстаўніка беларускае адраджэнскае літаратуры — Алеся Гаруна, безь якога агульны абраз нашае нашаніўскае паэзіі ня могбы быць большмменш поўным і закругленым. (Ад Выдавецтва, фрагмэнт)