be
pdf

Мастацтва 9 (366) 2013

Позірк зверху ў спектаклі таксама прысутнічае. Так і ўяўляецца, што з вертыкальнай, узнятай амаль пад каласнікі канструкцыі на ўласнаручна пабудаваны свет пазірае сам спадар рэжысёр. Урэшце, ён пачынае наводзіць на сцэне парадак. Якраз у гэты момант і з’яўляецца Сын. Здаецца, юнак увогуле зваліўся з іншай планеты (цягам дзеі, дарэчы, нам на гэта пастаянна намякаюць), і крывадушныя сямейныя стасункі яго не ў стане задаволіць. З «ячэйкі грамадства» ён ірвецца вонкі. У яго — амбіцыі, вядома якія. Ён сам — тэлевізар (Барыс Луцэнка ўвасабляе гэта літаральна), сам — палітычны аглядальнік, і адзіны аўтарытэт для яго — Дзед (Алег Коц), з якім адбываецца тэлепатычная сувязь. Апрануты як сучасны тынэйджар, Сын (Уладзімір Глотаў) з дапамогай складаных галасавых мадуляцый і выбітных зонгаў адгароджваецца ад ўсяго фальшыва-хлуслівага свету. Рэжысёрская думка пачынае свабодна рухацца ў спектаклі, лунае над сцэнай. Праз спавядальные зонгі, падлеткавы максімалізм і шчырасць адкрываецца сэнс, які не толькі карэлюецца з думкамі, укладзенымі драматургам у п’есу, але і асвятляе кранальна-рамантычную постаць самога рэжысёра. Менавіта гэтым спектакль абяззбройвае.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Мастацтва
Выдаўцы і выдавецтвы: рэдакцыйна- выдавецкая ўстанова «Культура і Мастацтва ».
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2013-09
  • Рэдактар: Грамыка Людміла
  • Выдавец: рэдакцыйна- выдавецкая ўстанова «Культура і Мастацтва ».
  • Copyright: © 2013 by Мастацтва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org