- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Для трупы гэты твор знакавы, з яго ў 1933 годзе пачыналася гісторыя тэатра. Галоўную партыю выконвала знакамітая Ларыса Александроўская. За многія дзесяцігоддзі гэтая партытура ўвасаблялася на беларускай сцэне шмат разоў. Апошняя версія — восьмая па ліку. Яе ажыццяўлялі дырыжор Андрэй Галанаў, рэжысёр Галіна Галкоўская, сцэнограф і мастак па касцюмах Ганна Контэк (Фінляндыя), хормайстар Ніна Ламановіч, балетмайстры Юлія Дзятко, Канстанцін Кузняцоў, Алена Аліпчанка (нумары фламенка).