- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Галоўны архітэктар Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Віктар Крамарэнка загрунтаваў канцэпцыю будынка на чатырох блоках — чатырох гадах вайны. Праз прасветы паміж імі можна ўбачыць абеліск «Мінск — горад герой». Галоўны фасад вырашаны ў мажорных тонах, адваротны афармляўся з дапамогай скульптурных форм. Матэрыялы фасада таксама сімвалічныя: сталь і залацістае шкло — бляск зброі і ордэнаў Перамогі. Дзесяць промняў-пілонаў упрыгожаны скульптурнымі барэльефамі. На кожным з іх знайшла ўвасабленне пэўная тэма, звязаная з падзеямі вайны, што адбываліся на нашых землях. Нападзенне 22 чэрвеня 1941 года, абарона Брэсцкай крэпасці, партызаны, вызваленне Мінска...