- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Яна адкрытая самым розным праектам — ад вялікай оперы да эксперыментальных пастановак і «капуснікаў». Ёй даступная музыка розных эпох, стыляў і жанраў — інструментальная «бесцялеснасць» гуку ў араторыях і кантатах барока, неўтаймаваныя вакальная жарсці вердзіеўскіх гераінь, зіхатлівы тэмперамент іспанскіх песень, адлюстраванне спрадвечнай глыбіні рускай душы ў творах Мусаргскага і Свірыдава. Яе голасу ўласціва дзівосная асаблівасць: здаецца, што ён увабраў у сябе ўсе фарбы жыцця — ад весялосці і радасці да горкага трагізму і прадчування смерці. Яна валодае ім бездакорна і віртуозна. І таму яе хочацца слухаць бясконца.