- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аднойчы мы страцім беларускага драматурга Паўла Пражко. І калі за ім трывала замацуецца нацыянальнае азначэнне «расійскі», будзем здзіўляцца: «Ну, як так? Ён жа беларус! Нарадзіўся ў Мінску, пісаў пра Мінск». Маштабы асваення яго няпростых тэкстаў ужо непараўнальныя. Сёлетняя асноўная і спецыяльныя праграмы расійскай Нацыянальнай тэатральнай прэміі і фестывалю «Залатая маска» стракацяць спектаклямі па п’есах Пражко: «Салдат», «Злая дзяўчына», «Я вольны». А яго новы твор «Тры дні ў пекле» атрымаў першую прэмію ў драматургічным «Конкурсе конкурсаў» «Залатой маскі». Дарэчы, як і ў мінулым годзе, два з трох асноўных прызоў дасталіся беларусам: пераможцам інтэрнэт-галасавання стаў тэкст Дзмітрыя Багаслаўскага «Ціхі шорах адыходзячых крокаў».