- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прыватны Тэатр Ч узяўся мяняць мясцовы тэатральны ландшафт на свой прагрэсіўны лад: мала таго, што пасля працяглага перапынку ён адважыўся вазіць у Мінск сур’ёзныя спектаклі вядучых маскоўскіх тэатраў, якія антрэпрызнымі ўжо аніяк не назавеш (ладзіліся гастролі Ленкома, Тэатра на Малой Броннай, Тэатра Сатыры), дык яшчэ і наважыўся ствараць уласны рэпертуар. Сучасны, незацяганы, арыентаваны на свайго беларускага гледача. Нязвыкла? Рызыкоўна?