- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паводле Канстанціна Селіханава, перадгісторыя праекта пачалася з наведання прадстаўніком амбасады КНР у Беларусі выставы «12 стратэгій» (куратарка Вольга Каваленка) у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў у Мінску, на якой мастак выставіў частку партрэтаў «кітайскай серыі» (партрэты вядомых прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі) Сяргея Селіханава, зробленых у далёкім 1957 годзе падчас творчай камандзіроўкі ў Кітай, стасаваўшы іх са сваімі творамі. Праз год з’явілася прапанова пра выставачны праект спачатку Сяргея Селіханава, а потым і яго ўнука.