- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Міхась Южык у сваім рамане “Марыянеткі і лялькаводы”прыадчыняе завесу тэатральнага жыцьця і выводзіць актораў са сцэны на вуліцы вялікага гораду. Малады актор менскага тэатру змагаецца за месца на сцэне і ў жыцьці. У пошуках сябе ён сутыкаецца з “законамі штодзённасьці”, якія пануюць нетолькі ў звычайным жыцьці людзей, але і ў тэатры. Сучасны беларускі гарадскі раман аўтарства Міхася Южыка прыцягвае сваёй прастатой, але пры гэтым трапна апісаныя героі і сітуацыі кожнаму з нас прыгадаюць сытуацыі, зь якімі мы сутыкаліся неаднойчы ў жыцьці. Малады актор, што патрапляе ў пастку страсцей і нерэалізаваных амбіцыяў становіцца закладнікам, які ўжо не кіруе сваім жыцьцём, але выконвае ролю тым самым пацьвярджаюцца “вечныя словы” Ўільяма Шэкспіра” – “увесь сьвет тэатр, а людзі ў ім акторы”.