en

Мартысевіч Марыя

Мартысевіч Марыя

Марыя Матысевіч – паэтка, перакладчыца, публіцыстка, арганізатарка культурных праектаў. Нарадзілася ў 1982 г. у Мінску. Перакладае паэзію і прозу з англійскай, польскай, рускай, украінскай, чэшскай моваў. Каардынатарка шматлікіх культурных праектаў, арганізатарка літаратурных падзей. З 2017 года – рэдактарка незалежнай кніжнай серыі "Амерыканка". P 2019 года – сябра Рады Беларускага ПЭН-Цэнтра. Выдала шэраг перакладных кніг і чатыры ўласныя: “Цмокі лятуць на нераст: эсэ ў вершах і прозе” (2008), "Амбасада: вершы свае і чужыя" (2011), "Сарматыя" (2018), “Як пазбыцца Маматута” (2020). У 2019 атрымала за кнігу “Сарматыя” дзве літаратурныя прэміі. Жыве ў Мінску.

Мартысевіч Марыя :: Publications

Водападзел


Мартысевіч Марыя

“Водападзел” – пятая паэтычная кніга Марыі Мартысевіч. Зьмяшчае вершы, якія пісаліся з 2006 па 2021 год. Аўтарка лічыць, што падводзіць рысу пад пэўным пэрыядам сваёй творчасьці. Сур’ёзна-іранічныя паэтычныя тэксты натхнёныя роднымі для яе мясьцінамі на Віцебшчыне, на Палессі, маюць прапіску на вуліцах...… More

pdf

Сарматыя

Паэма
Мартысевіч Марыя

У эпісталярнай паэме Марыі Мартысевіч апісваецца гісторыя кахання, якая мела месца невядома калі і невядома дзе. Але яно і няважна, бо «Сарматыя» — гэта таксама гісторыя пра тое, што звычайна здараецца з людзьмі, якія наважыліся быць не такімі, як усе, у любыя часы і ў любой краіне. Сарматы — напаўміфічныя...… More

pdf

Амбасада

Вершы свае і чужыя
Мартысевіч Марыя

У другую кнігу Марыі Мартысевіч увайшлі яе ўласныя вершы і вершы замежных паэтаў, пераствораныя ёй па-беларуску. Кніга таксама змяшчае два адносна вялікія тэксты: другое (папраўленае і дапоўненае) выданне паэмы «Сястра Зоя і Канец Свету» і новую драматычную паэму «Амбасада». Паводле аўтаркі, рэйтынгавы...… More

pdf

Цмокі лятуць на нераст

эсэ ў вершах і прозе
Мартысевіч Марыя

Першая кніга творчасьці Марыі Мартысевіч — узважаны намер аўтаркі апавесьці з дапамогай разнастайных літаратурных жанраў пра рэчы, якія яе сапраўды кранаюць. Сюжэтныя вершы і лірычная проза прадстаўляюць чытачу яе саму, яе погляды на жыцьцё, яе сьвет, яе (Беларусь) тэрыторыю, яе (1982 — ХХІ) “эпошку”....… More

pdf

Літаратурная Беларусь 10 (146) 2018

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Некалі разумна прыдумаў імператар Франц Іосіф, прымусіўшы арыстакратаў купляць віно ў простых сялян дзеля эканамічнай падтрымкі іх гаспадаркі. Ежу неабходна было прыносіць з сабой. Такі, здавалася б, дзіўны загад з часам пераўтварыўся ў прыгожую, вельмі выгодную нацыянальную традыцыю, па сутнасці —...… More

pdf

Дзеяслоў 64

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

“Дзеяслоў”не абмяжоўвацца толькі колам літаратурных і літаратарскіх праблемаў. Жывапіс, музыка, тэатр, кіно, гісторыя, мовазнаўства, філасофія, паліталогія, эканоміка, экалогія... — словам, усе напрамкі чалавечай дзейнасьці асьвятляюцца на старонках выданьня....… More

pdf

Дзеяслоў 50

Літаратурна-мастацкі часопіс

Паэзія * Рыгор Барадулін. Анёл спагады. Вершы * Андрэй Хадановіч. Урокі гісторыі. Вершы * Алесь Аркуш. Ля Дзвіны у высокіх травах. Вершы * Віктар Ярац. Зямныя эцюды. Вершы * Макс Шчур. Невідочная бібліятэка. Вершы * Уладзімір Папковіч. Самота. Вершы * * Проза * Славамір Адамовіч. Цана Еўропы, альбо...… More

ARCHE 10 (85) 2009


Дзесяты сёлетні нумар часопіса ARCHE, цалкам прысвечаны літаратуры. У ім друкуецца вялікая дыскусія «Драпежныя вавёркі беларускага лесу», беларускі пераклад знакамітага твора Льюіса Кэрала «Скрозь Люстэрка, і Што ўбачыла там Аліса», новыя творы айчынных і замежных пісьменнікаў. Звяртаю ўвагу на публікаваны...… More

pdf

ARCHE 10(73)2008

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

Нумар прысьвечаны польскаму паэту і драматургу Зьбігневу Гэрбэту. У выданьні публікуюцца творы Гэрбэрта і артыкулы, прысьвечаныя яго творчасьці. Сярод аўтараў нумара — Уладзімер Брытанішскі, Радаслаў Калета, Станіслаў Бараньчак, Марына Казлоўская, Марыя Вайцяшонак і інш....… More

pdf

Дзеяслоў 34

Літаратурна-мастацкі часопіс

* «Думаю, што я нашмат больш нудны персанаж, чым Піпі» Гутарка Аляксандры Макавік з Дзьмітрыем Плаксам * «Сабака, котка, ластаўка» Гутарка Галіны Дубянецкай з Тацянай Сапач * Літаратурна-судовы працэс... Размова пра кнігу Ярыны Дашынай “Графіці на сэрцы” * Абламейка Сяргей, Абломкі ...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org