Маргарыта Шыша: Зараз вучуся ў Вільні
2021-02-08 17:04
Студэнтку Купалаўскага ўніверсітэта Маргарыту Шышу выключылі з Купалаўскага ўніверсітэта ў Гародні за ўдзел ў вераснёўскіх акцыях, калі студэнты масава прымалі ўдзел у агульнабеларускіх пратэстах.
Цяпер дзяўчына знаходзіцца ў Вільні, дзе працягвае навучанне:
– Цяпер вучуся ў ЕГУ ў Вільні і менавіта зараз гатуюся да таго, каб у ліквідацыйны тыдзень здаць сесію, бо нам дазволілі не здаваць сесію разам з патокам, а асобна.
Маргарыта спрабуе надалей прымаць актыўны ўдзел ў руху “купалаўцаў” – стыдэнтаў і выкладчыкаў Купалаўскага ўніверсітэту:
– Увогуле, я працягваю дапамагаць рабятам, якія засталіся ва ўніверсітэце. І мы прыдумваем розныя варыянты, як працягваць гэта рабіць.
У Вільні дзяўчына таксама прымае ўдзел у розных акцыях каля беларускай амбасады, у якіх прымаюць удзел не толькі студэнты, прадстаўнікі беларускай дыяспары, але й людзі, што вымушана з’ехалі за мяжу з-за рэпрэсіяў ў Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя