- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга з'яўляецца другім у беларускай генеалагічнай гістарычнай навуцы выданнем кшталту гербоўніка. На падставе архіўных дакументаў распрацаваны генеалогіі 131 роду з заходняй часткі былога Аршанскага павету, які па першым падзеле 1772 г. застаўся ў Рэчы Паспалітай. Цэнтрам гэтага павета былі Халопенічы, што і дало назву кнізе. Падаюцца звесткі пра гербы, пасады і маёнткі, якімі карысталіся гэтыя роды, а таксама іншая інфармацыя, неабходная для далейшага вывучэння дадзеных радаводаў. Разлічана на гісторыкаў, архівістаў, археографаў, краязнаўцаў, усіх тых, хто цікавіцца каранямі сваіх продкаў і старажытнымі дакументамі па гісторыі нашай Бацькаўшчыны.