- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі ў снежаньскім нумары часопіса “Полымя” за 1997 год і ў бюлетэні Усебеларускага жаночага фонда Еўфрасінні Полацкай “Жанчына. Планета. Будучыня” за 1999 г. з’явіліся публікацыі Лесі Беларускі пад назваю “Малітва да Калымы”, цяжка было прадбачыць узрушаную рэакцыю літаратурнай грамадскасці. Даволі займальна прагучала і біяграфія Лесі (Ларысы Марозавай з Маладзечна), што была расказана вязнем лагера “Эльген” В. А. Малагушам. Але так як пазней аказалася, што многае з расказанага Васілём Андрэевічам не падцвярджаецца архіўнымі росшукамі, спынюся толькі на асобных момантах. Па словах Малагушы, сустрэў ён прыгожую беларуску ў тым жа лагеры, і хутка даведаўся, што арыштавалі тую на вяселлі. Тады ж забралі і маладога афіцэра Марозава.