Малевіч: перамагчы і перамагаць надалей — з такой нацыянальнай ідэяй жыву
2021-08-02 16:12
У эфіры Еўрарадыё — журналістка, рэдактарка незалежнага тэлеканала Марыя Малевіч.
Як бы складана ні было і якія б перашкоды ні стаялі на шляху, неабходна імкнуцца дасягнуць сваёй мэты. А самая галоўная мэта сёння ў беларускага грамадства — дамагчыся права самім вырашаць і свой лёс, і лёс сваёй краіны, перакананая Марыя Малевіч.
Пра тое, ці сапраўды сёння беларусы мараць пра адно — пра перамогу, і якое месца ў гэтым імкненні да свабоды займаюць незалежныя журналісты, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Марыяй Малевіч.