- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Не забываецца ялцінскае апякунства Івана Паўлавіча, калі ён вывеў мяне на паклон да Максіма Багдановіча. На маскоўскай нарадзе маладых літаратараў стараўся, каб землякі яго сваячыліся з таленавітымі творцамі многіх нацыянальных літаратур тагачаснай краіны. Але самую незвычайную неспадзяванку я атрымаў ад Мележа тады, калі прачытаў яго верш «Багдановіч». Так, вялікі празаік пачынаўся з паэтычных твораў. Ад сёлетняга юбіляра Максіма Багдановіча (9.12.1891 — 25.05.1917) ён быў маладзейшы толькі на 30 гадоў. І сваю дарогу да Максіма вызнаў яшчэ задоўга да векапомнай вайны, калі самога летуценніка Багдановіча не надта і шанавалі.