be
pdf

Маладосць 12 (709) 2012

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

Хвіліны, якімі я пішу гэты тэкст, суправаджаюцца настроем пад дэвізам «быць можа». Наліўшы зялёнай, з ледзьве ўлоўным водарам язміну, гарбаты ў кубачак з амаль празрыстай парцэляны, я падношу да белай старонкі аловак. Люблю, калі хоць што-небудзь ненадзейна. З чым у вас асацыіруюцца зіма ўвогуле, снег у прыватнасці і Новы год як свята? У маім разуменні і бачанні зіма — ледзь не самая творчая пара года. І самая, дарэчы, пісьменніцкая. Хаця б таму, што снег, мяккі ён ці хрумсткі, белы да болю ў вачах ці брудна-шэры, покрывам гладкім, бліскучым ад марозу, ці шурпатым, адліжным, са старых, так бы мовіць, запасаў, — як на яго ні глядзі, а больш за ўсё нагадвае паперу. Розніца, напэўна, толькі ў тым, што па ім значна лягчэй пракласці шлях да сэрца. Вам гэта ўсё, канечне, помніцца: рукавічкі ў белых зорачках, гульня ў снежкі на перапынку паміж фізкультурай і фізікай, замеценая снегам сцяжынка перад домам, знічкі-кропелькі на вейках апушчаных долу вачэй і таўкатня белых мошак у жоўтым святле ліхтара… Пра што гэта я? Пра літаратуру. І наступны год, які ўжо не будзе Годам кнігі, але кніг ад гэтага не стане менш.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Маладосць
Выдаўцы і выдавецтвы: Літаратура і Мастацтва
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2012-12
  • Рэдактар: Дзянісава Святлана
  • Выдавец: Літаратура і Мастацтва
  • Copyright: © 2012 by Маладосць
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org