- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі б ад самага пачатку апавядаць вам па парадку, як казаў наш класік, то ніяк не выпадае не адзначыць, што ідэя гэтага нумара належыць увогуле не часопісу «Маладосць», а спадарыні Але Мяснянкінай, намесніку дырэктара па навуковай працы Брэсцкай абласной бібліятэкі. Выказаная рамантычна прыгожым, ледзь не самым снежным снежаньскім днём мінулага года, яна — зачапіла. І прымусіла марыць: першы міжнародны, міжрэгіянальны. Нумар, што прадставіць беларусам творчасць літаратараў-замежнікаў — жывую, толькі-толькі з-пад пяра суседзяў, палякаў і ўкраінцаў. Цікава, як у іх з верлібрамі і эпатажам, эксперыментам і кропкамі-коскамі? Якія тэндэнцыі, плыні, традыцыі?.. Нашы — ці будуць удзячнымі? Мы — ці ўразім замежнікаў?