- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дрэва стаяла на ўскрайку поля. Дакладней, тое, што ад яго засталося пасля ўдару маланкі, — корч у паўтара метра. Дождж, які то сціхаў, то змяняўся на сонца, а то спрабаваў зрабіцца снегам і пераўтварыць лістапад у снежань, знішчаў надзею дрэва на хуткае кананне. — Няўжо мне давядзецца трухлець не адзін год? — роспачна думала дрэва. З калгаса выехаў аўтамабіль, які вёз малако ў галоўны горад гэтага раёна — Дзяржынск, альбо Койданава, каму як падабаецца. Праехаў паштальён на ровары. Прабег нейкі сабака. Дрэва самотна назірала за гэтым, усё менш і менш спадзеючыся на цуд. Як вядома, час ад часу цуды ўсё ж здараюцца, нават у наш вельмі не падыходзячы для гэтага час. Так адбылося і цяпер.