- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
З трэцяга класа я вяду запісы на старонках чысленніка жыцця. Зазірнуў у штодзённік: а каго буду віншаваць у студзені 2016 года? Ага! Вольгу Іпатаву, Васіля Ткачова, Багдана Андрусішына (Данчыка), Еву Панізнік з Гданьска, Алеся Карлюкевіча, Міколу Аўрамчыка, Навума Гальпяровіча... Перакладчыка Васіля Сёмуху павіншую з высокім 80-годдзем, ну а мастака Міколу Купаву са сціплым 70-годдзем...