- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
«Нумар даступны не цалкам – поўную версію чытайце на паперы», – акенца з такім паведамленнем будзе цяпер суправаджаць кожную новую вокладку. Часопіс «Маладосць» адмаўляецца ад ідэі прадастаўляць магчымасць чытаць матэрыялы на сайце ў поўным аб’ёме. У раздзел «Архіў» поўная версія нумара будзе трапляць праз 6 месяцаў пасля яго выхаду на паперы. Гэта не часовая мера: такое абмежаванне ўведзена з мэтай абароны права выдання на папяровы фармат і перагляду не падлягае.