- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Любоў да свайго краю мы, сродкамі ўстаноў культуры, выхоўваем праз аўтэнтычны фальклор, рамёствы, абрады, народную песню, у якіх усё: і любоў да родных мясцін, і гісторыя, і жыццёвая філасофія, і маральнасць беларусаў. Установы культуры вядуць значную тэматычную інфармацыйна-краязнаўчую работу. Мы старанна рыхтуем, змястоўна, высакаякасна і творча праводзім мерапрыемствы да галоўных свят нашай краіны. У клубах і навучальных установах працуе каля трох тысяч творчых фарміраванняў. Навучанне выяўленчаму мастацтву, харэаграфіі, ігры на музычных інструментах знаходзіцца на вышэйшым узроўні. І вядзецца яно, пераважна, на ўзорах беларускага мастацтва. Дарэчы, на тэрыторыі Гродзеншчыны — 9 замкаў — сведкаў слаўнай і годнай гісторыі беларусаў. У вобласці праводзяцца «музейныя ўрокі», увогуле, мы робім вялікую і патрэбную справу.