Максім Знак стаў пераможцам прэміі «Парушэнне спакою» Цэнтра Вацлава Гавэла, якая прысуджаецца адважнаму пісьменніку ў небяспецы
2025-08-08 21:31
Прэмія адзначае аўтараў выбітных твораў мастацкай літаратуры, літаратурнай публіцыстыкі, біяграфій, мемуараў, драматургіі або паэзіі, якія праяўляюць адважнасць у іншадумстве і зазнаюць несправядлівы пераслед за абарону дэмакратыі і правоў чалавека.
Пры абвяшчэнні ўзнагароды Біл Шыпсі — праваабаронца, заснавальнік і дырэктар ініцыятывы Art for Human Rights, а таксама сябра Рады дырэктараў Цэнтра Вацлава Гавэла — адзначыў:
"Як калега-юрыст, хай і ў маім выпадку ўжо ў адстаўцы, я вельмі рады, што Максім Знак быў адзінагалосна абраны журы прэміі як годны лаўрэат гэтага года. Знак адбывае дзесяцігадовае пакаранне, прызначанае ў верасні 2021 года. Ягоная кніга "Зэкамерон"— належыць да ліку самых кранальных і магутных узораў турэмнай літаратуры"
Максім Знак — адвакат, навуковец, пісьменнік, палітзняволены, які адбывае 10-гадовы тэрмін у калоніі ўзмоцненага рэжыму па беспадстаўных абвінавачаннях.
Больш пра Максіма Знака чытайце
ТУТ.
Набыць кнігу «Зэкамерон».