- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Разьбе па дрэве прысвяціў сваё жыццё жыхар Лунінца, што ў Берасцейскай вобласці, Максім Качаноўскі. Ён займаецца вырабамі як для цэркваў, так і для бытавых мэтаў.
Часам замовы ідуць на год наперад, — распавёў сам майстар:
– Накірунак быў закладзены яшчэ бацькам. Ён у свой час таксама займаўся разьбой па дрэву, сталяркай, але больш для сябе. Мне гэта заўсёды падабалася, і таксама пачаў займацца недзе яшчэ з старэйшых класаў, у 10-11 класе пачаў больш сур’ёзна глядзець на такі занятак. Потым паступіў у Кобрыньскі мастацкі каледж, і там ужо больш дасканала пачаў усё гэтае вывучаць. На жаль, не было курса рэзчыка па дрэве, прыйшлося паступаць на мастака-афарміцеля.
Як адзначыў Максім Качаноўскі, зараз амаль што перасталі рыхтаваць рэзчыкаў па дрэве, хоць такія паслугі вельмі запатрабаваныя. Таму тым, хто хоча асвоіць прафесію трэба шукаць дасведчанага майстра.
Беларускае Радыё Рацыя