“Максім Багдановіч: пра паэта і ягоны час”
2020-12-15 10:16
Малавядомыя факты з жыцця класіка агучыў даследчык гісторыі літаратуры Павел Каралёў у сваёй анлайн-zoom лекцыі, прысвечанай чарговай гадавіне з дня нараджэння Максіма Багдановіча.
-Калі ў Зоські Верас хтосьці запытаўся, недзе ў 80-х гадах, калі ёй ужо было за дзевяноста: “А ці не хацелася Вам з Багдановічам – вы прыгожая дзяўчына, той прыгожы хлопец, – ці не хацелася Вам пацалавацца?” Яна неяк прызналася, што ў прынцыпе, так, у яе было такое жаданне. Але яна ведала, што такое не можа быць, бо Багдановіч вельмі сур’ёзна ставіўся да сваёй хваробы. Ведаючы, што яна заразная, не мог дазволіць сабе, каб хтосьці іншы захварэў. Таму гэта такія прыгожыя і вельмі важныя дробязі, якія не дробязі насамрэч, а вельмі сур’ёзныя рэчы.
Супольныя штотыднёвыя анлайн-zoom лекцыі распачалі ладзіць музейны праект “Куфар старажытнасцяў” і Арт-вандроўня.
Дыстанцыйны фармат будзе да таго часу, пакуль у Беларусі не спадзе пандэмія каронавірусу.
Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск