- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Максім Адамавіч Багдановіч нарадзіўся ў Мінску 9 снежня 1891 года. Аетам 1892 года Багдановічы пераехалі ў Гродна, дзе Максім рос да пяці гадоў. 4 кастрычніка 1896 года ад туберкулёзу памерла маці гіаэта Марыя Апанасаўна — магіла яе насупраць царквы на старых праваслаўных могілках у Гродна. Бацька Адам Ягоравіч пераехаў у цэнтральную Расію, спачатку ў Ніжні Ноўгарад, потым у Яраслаўль. У 1911 годзе Максім скончыў у Яраслаўлі гімназію, а ў 1916 годзе Дзямідаўскі юрыдычны ліцэй — цяпер гэта Яраслаўскі Універсітэт. За гэты час на Беларусі ён быў толькі аднойчы — летам 1911 года прыязджаў у рэдакцыю газеты ”Наша Ніва” ў Вільні і на адпачынак у фальварак Ракуцёўшчына пад Радашковічамі. Увосень 1916 года настала пераехаў у прыфрантавы Мінск (нямецкі фронт стаяў за 80 км) і паступіў на службу сакратаром губернскай харчовай камісіі пры Мінскай губернскай Управе. (А. Чобат, Паэт і час, фрагмент)