- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
17 траўня ў цэнтральнай сядзібе БНФ адбыўся кру- глы стол “NATO як гарант міру і бясьпекі ва Усходняй Эўропе: выклікі і пэрспэктывы”, прымеркаваны да 70-годзьдзя падпісаньня Паўночнаатлянтычнай дамовы і паўстаньня NATO. Па словах намесьніка старшыні Партыі БНФ Аляк- сея Янукевіча, у дыскусіі, у якой удзельнічалі палітыкі, грамадзкія актывісты і палітолягі, былі абмеркаваныя пагрозы і выклікі, з якімі арганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовы сутыкаецца падчас сваёй дзейнасьці як гаранта міру і бясьпекі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе: „Мы бачым, што існуючая афіцыйная канцэпцыя нацыянальнай бясьпекі ў Беларусі мае вельмі шмат слабых бакоў. Яна вымагае сур’ёзнай рэвізіі, у тым ліку і ў накірунку развіцьця адносінаў з NATO”, — лічыць Аляксей Янукевіч: – NATO ёсьць глябальным гульцом і шмат гадоў грае важную ролю ў нашым рэгіёне. Тая роля, якую сёння адыгрывае NATO, якую можа адыграць у будучыні дзеля забеспячэньня бясьпекі нашай краіны – гэта тэма, гэтая роля на жаль часьцком выпадае з увагі беларускай грамадзкасьці.