- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У сярэдзіне верасня 2014 года мне ў чарговы раз прыйшлося пабываць у Краснапольскім раёне. Кожны раз, наведваючы Краснапольшчыну, я зноўку і зноўку пераконваюся, што тут жывуць вельмі ветлівыя і добразычлівыя людзі. Вось і на гэты раз, ці калі я заходзіў на тэрыторыю машыннага двара, фермы ААТ “Краснапольскі” у гарадскім пасёлку або ў вёсках, ці ў будынкі Краснапольскага райвыканкама і раённага Упраўлення па сельскай гаспадарцы, амаль усюды я чуў ад людзей пытанні, накшталт “Што вам падказаць?”, “Чым вам дапамагчы?”.