- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Магілёве 11 студзеня адбыўся чарговы круглы стол, прысвечаны праблемам карупцыі, стану эканомікі і рэфармаванню сельскагаспадарчых прадпрыемстваў у Магілёўскай вобласці. Сустрэча прайшла ў памяшканні грамадскага цэнтра “Кола”, арганізавалі мерапрыемства Выдавецкі цэнтр Магілёўскай рэгіянальнай кааліцыі дэмакратычных сіл і сябры ГА “БАЖ” Магілёўскай вобласці. Удзел у круглым стале ўзялі журналісты і грамадскія актывісты з розных рэгіёнаў Магілёўшчыны, у якасці экспертаў выступалі спецыялісты ў галіне сельскай гаспадаркі. Усяго ў сустрэчы прыняло ўдзел больш за 20 чалавек.