be
pdf

Магдэбургская Гародня

Гардзееў Юры
(сацыяльная тапаграфія і маёмасныя адносіны ў 16—18 ст.)

Кніга Юрыя Гардзеева – першая такога кшталту публікацыя пра горад над Нёманам. У кнізе падрабязна даследуецца гісторыя развіцця горада, планіроўка і забудова. Аўтар на аснове архіўных дакументаў адсочвае тапаграфію гарадзенскіх вуліц і плошчаў. Падрабязна апісвае гісторыю і шлях тапанімікі кожнай вуліцы, кожнага гарадскога пляца. Даследуе саслоўныя і маёмасныя адносіны жыхароў у розных перыядах гісторыі. Апісвае шляхецкія сядзібы, уладанні духавенства. Асобная глава прысвечана сацыяльнай стратыграфіі і прафесійнай структуры гарадскога насельніцтва. Кніга багата ілюстравана старымі фотаздымкамі, картамі, планамі, адбіткамі архіўных дакументаў. Тут даведаемся пра стан гарадзенскіх карчмоў у 18 стагоддзі, пра забудову Дамініканскага кляштара, гісторыю паасобных будынкаў, камяніц, дворыкаў і палацаў. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў. (Н.Г.)

Беларускія аўтары: Гардзееў Юры
Выдаўцы і выдавецтвы: Гарадзенскі Рух „За Свабоду”, Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka-Jeziorańskiego
Выдавецкая сэрыя: Гарадзенская бібліятэка
  • Месца выхаду: Гародня - Wrocław
  • Дата выхаду: 2008
  • Рэдактар: Смалянчук Алесь
  • Выдавец: Гарадзенскі Рух „За Свабоду”, Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka-Jeziorańskiego
  • Выдавецтва/ друкарня: Wrocławska Drukarnia Naukowa PAN im. S. Kulczyńskiego Sp. z o.o.
  • ISBN: 978-83-89185-68-6
  • Катэгорыя: Гісторыя
  • Copyright © 2008 by Гарадзенскі Рух „За Свабоду”, Kolegium Europy Wschodniej im. Jana Nowaka-Jeziorańskiego, Юры Гардзееў
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Каталёг EEDC, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: B-1843#E-1174
  • Дадатковая даведка: Серыя „Гарадзенская бібліятэка” выдаецца пад патранатам Аляксандра Мілінкевіча, лідэра Руху „За Свабоду”, лаўрэата прэміі Еўрапейскага парламента імя А. Сахарава „За свабоду думкі”; Лагатып серыі і праект вокладкі: Алеся Раднова; Рэдактар: Алесь Смалянчук, доктар гістарычных навук; Карэктура: Ірына Грэбень; Графічная апрацоўка і дызайн: Юлiя Радс; Тэхнічная кансультацыя: Эдвард Дмухоўскі; Паказальнік імёнаў: Таццяна Казак; Каардынатар серыі: Павал Мажэйка; Выданне серыі стала магчымым дзякуючы праграме замежнай дапамогі Міністэрства замежных спраў Польшчы ў 2007 годзе; Гарадзенскі Рух „За Свабоду” e-mail: zasvabodu.hrodna@gmail.com Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Гарадзенскага Руху „За Свабоду”
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org