- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Збор публікацыяў і досьледаў выдатнага беларускага гісторыка Юр’я Туронка стаўся выдатным навуковым зборам па вывучэньні цёмных і скрытых ад нас старонак беларускай гісторыі. Натуральна, што знаходжаньне гісторыка ў Польшчы спрычынілася да асаблівай увагі ў дасьледваньні менавіта тэматыкі Падляшша і Беласточчыны. Сам збор публікацыяў быў падабраны спадаром Туронкам ў адпаведнасьці з навуковай каштоўнасьцю. Важнае мейсца ў выданьні аддадзенае вывучэньню праблемы асьветы на этнічных беларускіх землях Беласточчыны ў розныя пэрыяды. Юры Туронак стаў перашым распрацоўшчыкам і дасьледнікам тэмы беларускай адукацыі ў гады нямецкай акупацыі, пры гэтым многія зь яго досьледаў пабачылі сьвет у Польскай Народнай Рэспубліцы, і як адзначае сам гісторык, у БССР такая б тэма для досьледаў прывяла б непрыемнасьцяў з савецкай уладай. Юры Туронак у рэчышчы беларушыны ў Польшчы таксама значнае мейсца адводзіць дзейнасьці Беларускага Грамадзка-Культурнага Таварыства, якое ўзьнікла ў 1956 годзе ў Польшчы.