be
epub

Ляжаць сем год

Булавацкі Міхась
Аповед (Працяг. Пачатак „Згадкі маленства” у Дзеяслоў 4 (101) 2019)

На шостым годзе жыцця хлопчык захварэў на сухоты косткі. У сцягне і ў паху ўтварыліся свішчы, праз якія выцякаў гной. Тут ужо ніякія шэпты ці іншае ўмельства мясцовых лекараў дапамагчы не магло. Патрабавалася істотная дапамога ўрачоў. Анця апранула дзіця і ў лясёнцы за плячыма панесла ў Сімонавічы, адкуль рэйсавым аўтобусам прыехала ў Глуск. Лясёнка… Гэтай “тары” варта праспяваць асобную оду. Квадратны кавалак даматканага сукна з прывязанымі па кутках доўгімі суконнымі матузамі служыў папулярным і надзейным сродкам для пераноскі чаго заўгодна на спінах вясковых жанчын – двух-трох пудоў саломы ці сена (найчасцей), кашоў з ягадамі ці грыбамі з лесу, а то і з вязанкай сухога ламачча для печы, якога-небудзь, пажадана не круглага вядра з бялізнай, каб памыць-прапалас­каць у копанцы ці рэчцы ды шмат чаго іншага. А вось, як бачым, траплялі ў гэтую “тару” і малыя дзеці. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Булавацкі Міхась
  • Дата выхаду: 2022
  • Катэгорыя: Культура
  • Copyright: © 2021 by Дзеяслоў; Copyright © 2021 by Міхась Булавацкі; Copyright © 2022 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Булавацкі Міхась, Ляжаць сем год. Аповед; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 6 (115) 2021; с. 165-175
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org