“Ляці ляці сюрыкэн” — новы зборнік паэзіі ад hochroth Minsk
2025-11-20 16:09
У выдавецтве hochroth Minsk выйшла новая кніга — зборнік вершаў Лусінэ «Ляці ляці сюрыкэн». Ілюстрацыю да кнігі зрабіла Кацярына Пікірэня, а рэдактаркай выступіла Вольга Гронская.
У вершаваны зборнік увайшлі выбраныя за апошнія тры гады тэксты Лусінэ, якія, паводле слоў аўтаркі, «рухаюцца ў кнізе скрозь два моўныя палі: сярэдняя частка кнігі — на чэшскай».
Навінка будзе прадавацца ў гэтыя выходныя на фестывалі інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» ў Варшаве.