- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ёсць паэты і пісьменнікі, літаратурныя тэксты якіх чытаеш толькі пры адпаведным настроі душы, як бы “дыхаючы” ва ўнісон іх творчасці... Праўда, падобнае азарэнне здараецца не так часта, каб пра тое гаварыць абагулена, бо і сама літаратура, як адзін з відаў мастацтва – хай сабе й на ўзроуні любові ці толькі часовага захаплення – справа абсалютна індывідуальная. А таленавіты чытач ёсць адмысловы сатворца паэта, ягоны прыхільнік і апанент у адной асобе, і менавіта ён з’яўляецца самым аб’ектыўным крытыкам. Як чалавек, нейкім чынам набліжаны да такой чытацкай касты, лічу, што Іван Лагвіновіч – адзін з нашых непапраўных паэтаў: так я называю тых, хто піша, пачынаючы з дзяцінства, да самага савана. Што ж, відаць, ёсць пэўная логіка ў тым, што паэтам памірае толькі той, хто ім нараджаецца…