- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
2009 год значны вялікай гістарычнай датаю – 1000-годдзем першай згадкі ў пісьмовых крыніцах наймення Літва (у лацінскім запісе Litua). Яе фіксацыя ў нямецкіх Кведлінбургскіх аналах паўстала з трагічнай нагоды забойства вядомага прапаведніка, магдэбургскага каноніка і місійнага біскупа, святога апостала – Бруна з Кверфурта (каля 970 – 14.02.1009). Ён прагнуў хрысціянізаваць люцічаў і печанегаў, быў у Польшчы, Венгрыі, Кіеўскай Русі. Спроба пашырыць хрысціянства сярод прусаў і яцвягаў скончылася забойствам паганцамі святога Бруна і яго 18 спадарожнікаў. Загінулі яны на мяжы Літвы і Русі 14 лютага 1009 г. Пасля апостал Бруна быў абвешчаны святым і яго ўспамін адзначаецца 15 верасня.