- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Імша на лацінскай мове ў Віцебску. У суботу 25 жніўня 2007 г., ва ўспамін святога Людвіка, у Віцебскім катэдральным касцёле cвятой Барбары айцец пробашч Міхал Ермашкевіч ОР цэлебраваў св. Імшу на лацінскай мове паводле Імшалу, зацверджанага Святым Айцом Янам XXIII. Такую магчымасць даў святарам Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у нядаўна апублікаваным дакуменце Motu proprio “Summorum Pontificum”. Адразу пасля публікацыі Motu proprio да пробашча віцебскай катэдры звярнулася група вернікаў з просьбай распачаць цэлебрацыю св. Імшы паводле даўняга абраду.