- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Фэўдальная Рэконквіста. Вось ужо 200 рокаў, як мы жывем у варункох рэвалюцыі. I гэта не пераболынваньне, то радыкальна, а то паступова касуюцца падваліны традыцыйнага грамадзтва. Досыць зірнуць на мапу Эўропы: дзе сёньня Аўстра-Вугорская манархія, дзе Папеская Дзяржава, і дзе нарэшце Вялікае Княства із Рэччупаспалітай? Традыцыйныя сацыяльныя інстытуты, гэткія як станы, касьцел і прафэсыйныя карпарацыі ані граюць значнай ролі. Яшчэ большы прагрэс пачыніла рэвалюцыя ў галіне маральнай: інстытут сям'і на мяжы заняпаду амаль паўсюдна легалізаванае забіцьцё ненароджаных, на кану эўтаназыя й гомасэксуальныя шлюбы. Якім яшчэ станеся сьвет? Нарэшце прысьпеў час даць на гэта адказ. I гэты адказ мусіць быць традыцыйным - Фэўдальная Рэконквіста! Фэўдальная, бо мы ўважаем сярэднявечча эпохай перамогі духу, рэконквіста - з лаіцінскай праз гішпанскую reconquista знача адваяваньне, вяртаньне належнага.