- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Бэнэдыкт XVI. У гэтым 2005 г. адбылася надзвычай важная рэч для ўсяго каталіцкага сьвету. На сталіцу сьв. Апостала Пятра ўзыйшоў Ёзэф кардынал Ратцынгэр, які абраў імя Бэнэдыкта XVI. Выбары новага Папы выдатным чынам, на нашую думку ахарактэрызавалі дзейнасьць Папы мінулага - Яна Паўла ІІ. Справа ў тым, што Ян Павал II, пад час свайго доўгага пантыфікату, стабілізаваў Касьцёл, вярнуў Яму яснае іерархічнае аблічча разам з чым скончыўся пэрыяд постсаборнага “раз-броду і шатаньняў". Выбар новага Папы -Бэнэдыкта XVI пазытыўна характарызуе выбар кардыналаў, ажыцьцёўлены Янам Паўлам ІІ. Так, Ян Павел ІІ ня быў свабодны ад шматлікіх хібаў, што былі ў Касьцеле і грамадзтве ў сярэдзіне XX ст., але Бог не дапусьпіў Пантыфіку трапіць у гарэзію, ані разбурыць фундамэнтаў Касьцёла.