- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пасля таго, як беларусы з братняю Русью пачалі разам шукаць да шчасця дарог 124 абарыгены толькі з майго радаводу рассталіся з родным кутом. З 254-х родзічаў 84 уцяклі ў Польшчу, 19 апынуліся ў ГУЛАГах (пасля смерці Сталіна реабілітаваны), 11 загінулі: тры ад рук немцаў, два пасля допытаў у КДБ і шэсць бясследна зніклі падчас дэпартацый. Сутнасць нацыянальнай мары «Litwo, ojczyzna moja, ty jesteś jak zdrowie» для тутэйшага чалавека на былых Крэсах атаясамлівалася са шляхетнасцю, дабрабытам і надзеяй на заможную прышласць, а «Мой родны кут, як ты мне мілы!..» з мілага ператварыўся ў пекла. (Ад аўтара, фрагмент)