be
Літаратурныя ночы з Васілём

Літаратурныя ночы з Васілём

Прамень радасці ў змроку беларускай рэальнасці - Каток-Пестунок

Сёння ў Міжнародны дзень абароны дзяцей у нашых "Літаратурных ночах" будзем гаварыць пра новае ўнікальнае выданне для дзяцей — кнігу "Каток-пестунок", якую выдала кіраўніца школы "Slowianka" Вольга Татарчык. У гэтай кнізе змешчаныя як класічныя вершы Якуба Коласа і Васіля Віткі, так і малавядомыя творы Змітрака Бядулі, Ларысы Геніюш. Некаторыя рэчы (як напрыклад верш Валеры Маракоў, Алесь Дудар, Тодар Кляшторны "Першы снег") друкуюцца, па-сутнасці, упершыню пасля іх самай першай і апошняй публікацыі ў айчыннай перыёдыцы 90 гадоў таму. Кніга будзе цікавая не толькі выдатнымі творамі, але і цудоўнымі інтэрактыўнымі заданнямі. Сёння ў нашым эфіры са спадарыняй Вольгай Татарчык акурат і пагаворым пра файнага "Катка-пестунка". Да сустрэчы апоўначы!




Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: Радыё Ўнэт
Выдавецкая сэрыя: Падкаст
  • Месца выхаду: Варшава
  • Дата выхаду: 2023-06-02
  • Рэдактар: Васіль Дранько-Майсюк
  • Выдавец: Радыё Ўнэт
  • Выдавецтва/ друкарня: 53:49
  • Катэгорыя: Відэа
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org