be
Літаратурныя ночы з Васілём

Літаратурныя ночы з Васілём

Каралі беларускага Парнаса. Пачатак

Мы распачынаем для вас новы радыёсерыял. Ён будзе прысвечаны каралям беларускага Парнаса 1920-30-х гадоў, маладым, імпэтным, дзёрзкім, незалежным і бясконца таленавітым паэтам, празаікам, драматургам, крытыкам, фельетаністам, чый росквіт адбыўся тады, калі наша краіна стала савецкай рэспублікай, а жыццёвы шлях быў гвалтоўна абарваны ў ноч з 29-га на 30-е кастрычніка 1937 года. Нашымі героямі будуць такія зоркі беларускай літаратуры, як Міхась Чарот, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Анатоль Вольны, Тодар Кляшторны, Валеры Маракоў. Напрацягу гэтага месяца вы пачуеце яркія, нечаканыя факты пра іх жыццё і творчасць, пра той час, поўны спадзяванняў і расчараванняў, час, які пачынаўся ўсведамленнем таго, што мы ўсё можам і завяршыўся сталінскім тэрорам.




Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: Радыё Ўнэт
Выдавецкая сэрыя: Падкаст
  • Месца выхаду: Варшава
  • Дата выхаду: 2023-10-06
  • Рэдактар: Васіль Дранько-Майсюк
  • Выдавец: Радыё Ўнэт
  • Выдавецтва/ друкарня: 54:02
  • Катэгорыя: Відэа
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org