Літаратурную прэмію імя Анатоля Іверса атрымаў Рычард Бялячыц
2020-12-12 17:39
Сёлетняя штогадовая літаратурная прэмія імя Анатоля Іверса прысуджана паэту са Шчучына Рычарду Бялячыцу.
Гэта рэгіянальная гарадзенская адзнака Саюза беларускіх пісьменнікаў. Летась узнагароду атрымала Антаніна Хатэнка, якая паходзіць з Зэльвы.
Кажа Валянцін Дубатоўка, старшыня гарадзенскай абласной суполкі Саюза беларускіх пісьменнікаў.
– Я вельмі рады абвясціць, што лаўрэатам прэміі стаў знакаміты наш гарадзенскі паэт Рычард Бялячыц, які працуе ў палацы Друцкіх-Любецкіх. І вось я, маючы нагоду, хачу яго павіншаваць з гэтай прэміяй. У Рычарда Бялячыца амаль штогод выходзіць новая кніга, ён зараз вельмі плённа працуе. Тым больш, што ён у нас такі невыпраўны рамантык, уся яго творчасць светлая, пра людзей, пра мясцовасць.
Прэмія вызнае значны ўклад Рычарда Бялячыца ў развіццё беларускай паэзіі. Валянцін Дубатоўка, як кіраўнік абласной суполкі з вялікім абурэнем глядзіць на тое, што некаторыя сябры творчай арганізацыі, пісьменьнікі-беларусы, забываюцца на сваю місію, быць з народам у цяжкі час і пісаць для яго, і з’язджаюць з Беларусі.
Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя