- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“Літаратурная карта Берасцейшчыны” – гэта своеасаблівы навігатар па літаратурным “моры Герадота” як у прасторы, так і ў часе, для вучняў, студэнтаў, выкладчыкаў гуманітарных дысцыплін, бібліятэкараў, музейных работнікаў, экскурсаводаў, краязнаўцаў, наогул усіх, каму неабыякавая культура роднага краю і яе набыткі ў галіне слоўнага мастацтва. На сённяшні дзень яна не мае аналагаў у рэспубліцы. Яе старонкі знаёмяць з пісьменнікамі Берасцейшчыны і іх творчасцю, пачынаючы з сярэднявечча да сённяшняга часу, з літаратурнымі аб’яднаннямі і літаратурнымі мясцінамі, у ліку якіх дамы-музеі, мемарыяльныя дошкі, помнікі і да т. п. Нягледзячы на тое, што творчай групай выканана велізарная работа, некаторыя важныя моманты літаратурнага жыцця маглі выслізнуць з-пад увагі стваральнікаў кнігі. Улічваючы гэтую акалічнасць, рэдакцыйны савет прадугледжвае праз некалькі год перавыданне “ЛКБ” – натуральна, дапоўненае і дапрацаванае.