be
pdf

Літаратурная Беларусь 9 (73) 2012

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

50 гадоў — зеніт чалавечага жыцця. Час падводзіць вынікі. Хаця ў кожнага чалавека — па-рознаму. Некалі паўвека чалавечага жыцця былі ўжо старасцю. Так вось Яна Баршчэўскага, аўтара «Шляхціца Завальні», Рамуальд Падбярэзскі называе «дзядком». І Янка Купала, якому не было яшчэ і сарака пяці гадоў, перадае паходню беларускасці наступнаму, маладому пакаленню… Чаму я пачаў свае нататкі з такіх развагаў? Ды таму, што пяцьдзясят гадоў спаўняецца і мне. Мае сябрукі і прыяцелі, мае аднагодкі, маё пакаленне адзін за другім бяруць гэты рубеж: Сяргей Дубавец, Віктар Івашкевіч, Барыс Пятровіч, Язэп Янушкевіч, Вінцук Вячорка, Славамір Адамовіч, Анатоль і Васіль Дэбішы і іншыя. 50-ці гадовы юбілей адзначыў і мой стары, можна сказаць, старажытны сябра Сяржук Сыс. Да ягонага юбілею выйшла першая кніжка ягонай паэзіі «Стрэмка», якая ўвабрала ў сябе выбраныя вершы. Ішоў да гэтай кніжкі ён доўга. Дасюль у яго магло быць ужо і некалькі кніжак, прынамсі, напісаных Сержуком вершаў хапіла б на іх. Але магло быць і так, што і гэтая кніжка не з’явілася б. Чаму? Дзеля гэтага трэба ведаць характар, натуру майго сябра. А натура і тэмперамент у яго — о-го-го! Яшчэ той.

Каталёг: Kamunikat.org
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2012-09
  • Рэдактар: Пятровіч (Сачанка) Барыс
  • Copyright: © by 2007-2012 Саюз Беларускіх Пісьменнікаў
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org