- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сцяг плошчы Свабоды. Велешаноўны старшыня Беларускага фонда культуры Уладзімір Аляксандравіч Гілеп выказаў быў ініцыятыву перайменаваць сталічны парк імя Максіма Горкага ў парк Сымона-музыкі. Хацелася б крыху паразважаць з гэтае нагоды. Некалькі гадоў выхоўваўся я ў дзіцячым садку № 32 Беларускай чыгункі, а цяпер, так ужо надарылася, маё месца працы — у тым самым доме на вуліцы Фрунзе, што пры парку імя Максіма Горкага. Як і тысячам мінчукоў, стаўся гэты парк адным з улюбёных месцаў адпачынку, а бывала, і натхнення. Але назва ягоная бянтэжыла даўно. Мабыць, ва ўсім былым Саюзе дзіцячыя паркі чамусьці насілі імя «пралетарскага», але не сказаць каб дзіцячага пісьменніка. Ён што, больш за іншых літаратараў любіў паркі? Або штосьці істотнае зрабіў ён для росквіту нашага парка?! Куды больш лагічна было б называць парк у гонар братоў Грым, Ханса Крысціяна Андэрсена, Льюіса Кэрала або Шарля Перо. А нашаму парку абсалютна правільна было б надаць імя аўтара кнігі «Другое чытанне для дзетак беларусаў», якая ў многім вызначыла змест і накірунак беларускай дзіцячай літаратуры.