be
pdf

Літаратурная Беларусь 9 (47)

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

У газеце “Народная воля” за 7-9 верасня г.г. апублікаваны артыкул “Мільянеры-жабракі, або Дзіўнае існаванне Саюза беларускіх пісьменнікаў” Эрнэста Ялугіна, Віктара Хурсіка і Алеся Данільчыка. Выкладзеныя меркаванні аўтараў, якія свой публічны акт назвалі “дэмакратычным учынкам”, маюць фальсіфікацыйны характар і накіраваныя на дыскрэдытацыю старэйшай творчай арганізацыі Беларусі і яе кіраўніцтва. Аўтары артыкула, згадваючы колішняе жыццё пісьменнікаў-“мільянераў”, усю віну і адказнасць за сучаснае “жабрацкае” становішча літаратараў ускладаюць на цяперашняга кіраўніка Саюза беларускіх пісьменнікаў Алеся Пашкевіча, абвінавачваючы яго і ў “здачы” Дома літаратара, і ў адсутнасці ў нашай творчай арганізацыі сваіх літаратурных часопісаў, і ў ліквідацыі Беллітфонда, які ён, нібыта, “парушаючы і статутныя нормы, і элементарную інтэлігенцкую прыстойнасць”, узначаліў. Рада Саюза беларускіх пісьменнікаў мусіць нагадаць аўтарам “выкрывальніцкага” артыкула і ўведзеным у зман чытачам “Народнай волі” аб тым, што і Дом літаратара ў цэнтры Мінска, і суседні будынак пісьменніцкай паліклінікі, і Дом творчасці “Іслач”, і літаратурныя часопісы “Полымя”, “Маладосць”, “Нёман”, “Крыніца”, “Беларусь”, і штотыднёвік “Літаратура і мастацтва”, заснавальнікам якіх дзесяцігоддзі было нашае аб’яднанне, за апошнія пятнаццаць гадоў у Саюза беларускіх пісьменнікаў (як і саму яго назву: “Саюз пісьменнікаў Беларусі”) адабрала дзяржава. Адабрала сваімі распараджэннямі і судамі, прычым большасць з гэтых ганебных падзей здарылася да таго...

Каталёг: Kamunikat.org
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2010-09
  • Рэдактар: Пятровіч (Сачанка) Барыс
  • Copyright: © by 2007-2010 Саюз Беларускіх Пісьменнікаў
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org