- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Адзінае з таго нямногага, чаму вучыць гісторыя, — што перамены ў лепшы ці горшы бок адбываюцца часьцяком тады, калі іх патрабуюць нашы сэрцы й нашы душы. Гэта значыць, што жывучы ў блаславёныя часы са светаадчуваннем акаянных дзён, мы міжволі спрыяем прыходу апошніх», — напісаў Сяргей Дубавец. Кажучы пра «акаянныя дні», Дубавец адштурхоўваецца ад аднайменнага твора Івана Буніна. У дзённіку часоў станаўлення ўлады бальшавікоў расійскі пісьменнік распавядае пра бясчынствы, маральную дэградацыю і знішчэнне лепшага з нажытага ў мінулым. «Прыблізна гэтак многія ўспрымаюць і сённяшнюю сітуацыю ў Беларусі», — адзначае Сяргей Дубавец. Камісары ўяўляюцца Івану Буніну ўчорашнімі катаржнікамі, Ленін — жывёлай, Расія — адным вялікім канцом свету; «прыблізна гэтак шмат хто выказваецца пра сённяшні рэжым у Беларусі. Нават словы падбіраюцца тыя самыя».