- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У эпілогу да сваёй знакамітай паэмы «Пан Тадэвуш» вялікі ўраджэнец беларускай Наваградскай зямлі Адам Міцкевіч, знаходзячыся ў эміграцыі ў няблізкім Парыжы, пісаў: О, дачакацца мне б такой уцехі, Каб кнігі гэтыя прыйшлі пад стрэхі І каб, кудзелю прадучы, сялянкі, Калі закончаць любыя спяванкі Пра дзеўчыну, якая граць любіла І цераз скрыпку гусак пагубіла… Каб кнігі простыя мае, як гукі Іх песняў, узялі сялянкі ў рукі!